BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў чатырох гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах: Вільні, Празе, Познані і Варшаве. Арганізатары запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел асоб і ініцыятывы, што працуюць з беларускай літаратурай і культурай, піша Bellit.info.

Фота: bellit.info

Фестываль стаў ужо традыцыйным месцам сустрэчы выдаўцоў, аўтараў, перакладчыкаў, мастакоў, дызайнераў, даследчыкаў, музыкаў, тэатральных творцаў і, вядома, чытачоў.  

Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні (10-12 кастрычніка), далей фестываль адбудзецца ў Празе (24-26 кастрычніка), затым завітае ў Познань (7-9 лістапада), а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве (21-24 лістапада).

Таксама імпрэзы будуць адбывацца анлайн цягам фестывальнага сезону — з кастрычніка па лістапад.