BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве

15 лістапада ў Варшаве пачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova – 24. Першы дзень прайшоў у Беларускім Музеі “Вольнай Беларусі”. Пры немалой аўдыторыі аматараў беларускай літаратуры і мастацтва адбылося абмеркаванне творчасці Васіля Быкава. У абмеркаванні прынялі ўдзел Андрэй Хадановіч, Святлана Курс, Андрэй Масквін, гаворыць мадэратарка мерапрыемства Марына Казлоўская:

Будзе вельмі цікавая тэатральная частка, вельмі цікава паслухаць і прэзентацыю кнігі пра найноўшы беларускі тэатр, філасофскую тэатральную дыскусію. З іншага боку будзе вельмі многа літаратурных імпрэзаў прадстаўленых рознымі па стылістыцы паэтамі. Мне здаецца, што ў гэтым плане кожнаму, хто любіць слова і ўважлівы для слова, знойдзецца ў гэтай праграме. Нешта для таго, каб зазірнуць на фестываль і трохі пагрэцца аб беларускую культуру.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Працяг фестывалю да 18 лістапада. У суботу і нядзелю працягнецца кніжны кірмаш. Праграма цікавая і насычаная. Арганізатары будуць рады гасцям.

Беларускае Радыё Рацыя