BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль яўрэйскай культуры „Mimo wszystko SZALOM!” завяршыўся ў Орлі

У вёсцы Орля завяршыўся фестываль яўрэйскай культуры „Mimo wszystko SZALOM!”, які сабраў гасцей з розных рэгіёнаў і стаў прасторай сустрэчы культур, памяці і дыялогу.

Наведвальнікі даследавалі сувязі паміж будызмам і юдаізмам, удзельнічалі ў майстар-класах, аглядалі мастацкія выставы і слухалі жывую музыку. Кульмінацыяй сталі канцэрты Яроны Каспі, Ізабэлы Шафраньскай з гуртом і выступ клезмерскага трыа Street Whispers.

Пра значэнне падзеі кажа арганізатар фестывалю, захавальнік сінагогі і солтыс Орлі Марэк Хмялеўскі:

– Фестываль міжнародны. Тут артысты не толькі з Беларусі, але і з Нідэрландаў. Гэта будаванне вобразу нашай мясцовасці. Я, як солтыс, мушу падтрымліваць традыцыю мясцовага жыцця, і каб мая мясцовасць была вядомая з добрага боку. Міжкультурна мы тут усе мірна жылі і хочам каб і надалей было ўсё мірна і супольна.

Важнай часткай праграмы стала экскурсія па гістарычнай сінагозе, якую правёў Павел Хруль:

– Ёсць тут багатая сімволіка. Не ўсё цяпер мы можам пабачыць. Не ўсё захавалася. Мы можам пабачыць, што ёсць 12 вокнаў, як месяцаў у годзе, як пакаленняў Ізраіля. Леў, арол з двума галовамі – гэта ў юдаізме ласка і суд.

Фестываль «Mimo wszystko SZALOM!» адбыўся пры падтрымцы Фонду EFC у межах Грамадзянскага фонду імя Людвікі і Генрыка Вуйцаў, Урада гміны Орля, Гарадскога прадпрыемства цеплаэнергетыкі і Камунальнага прадпрыемства ў Бельску-Падляшскім, а таксама дзякуючы падтрымцы прыватных спонсараў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя