BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль «Людзі Усходу: беларуская зімняя хваля» пройдзе ў Варшаве 17-га студзеня

Беларускі постпанк стаў адной з пазітыўных візітовак краіны ў сучасным свеце. Не будзе спекуляцыяй сказаць, што назвы і сусветныя туры гуртоў Molchat Doma, Nürnberg і іншых прымусілі багата каго пагугліць, што ж гэта за краіна такая, Беларусь. 2020-ы год стварыў таксама ўнікальную і дагэтуль неасэнсаваную з’яву беларускай музычнай сцэны ў Польшчы. Выбітныя прадстаўнікі новай хвалі беларускага пост-панку (ці “зімовай хвалі”, як у Польшчы называюць cold wave) cабраліся ў першы вялікі фестываль Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala.

Апошнія 40 квіткоў

Каментуюць арганізатары, — “Менавіта ў Польшчы з’явіліся дзясяткі маладых гуртоў, якія прыехалі без сваёй аудыторыі. Таму гэты фестываль ёсць першай спробай сабраць прадстаўнічы лайн-ап з пост-панк сцэны ў шырокім сэнсе, такі сабе стратэгічны дыялог праз сучасную музыку. Назва фестываля рэферуе да вядомай песні гурта Siekiera, да часоў, калі ў Польшчы жыццё было вельмі цяжкім. І мы бачым па продажы квіткоў, што палова публікі акурат польская, і мы вельмі цэнім гэтую інтэлектуальную падтрымку і мастацкую салідарнасць.

Слухаць адмысловы плэйліст на Spotify

KowelskiePsy, прэзентацыя новага альбома Gav!No.Рамантычны электрапанк дуэт з’явіўся ў Беларусі ў 2017 годзе і вядомы сваімі шматлікімі пабочнымі праектамі. Кожны канцэрт гурта — гэта бурлескная вечарына, рэйв адчаю і сацыяльна-культурны выклік — нешта накшталт парада роўнасці ў калгасе.

SerbskiyNozh, прэзентацыя новага альбома Ischod. SerbskiyNozh — пошук адлюстравання палітычнай і гістарычнай спадчыны Усходняй Еўропы. Пазнавальны візуальны стыль гурта заснаваны на традыцыях кірыліцы і іканапісу, якія развіваліся ў ВКЛ, а філасоўскі падмурак творчасці — хрысціянскі анархізм, ідэі Кіркегора і Марціна Лютара.

Sož, прэзентацыя новага сінгла ErasiTanatas. Электра-постпанк з Гомеля вядомы найперш сваімі наватарскімі анімацыйнымі кліпамі. Зараз гурт працуе над дэбютным альбомам, першы сінгл з якога адкрывае новы раздзел у гісторыі гурта пасля 4 гадоў рэлакацыйнай калатнечы.

Prorva. Гурт Prorva выпусціў у 2024 годзе свой дэбютны EPRecha(у снежні выйшаў і на дыску на польскім лэйбле). Група грае coldpunk і ўжо добра вядомая сярод наведвальнікаў канцэртаў на сквотах па ўсёй Польшчы. Класічныя для жанру тэксты ў спалучэнні з меладычным гітарным дуэтам ствараюць універcум згубленага свету.

Арганізатары