BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль «Людзі Усходу: беларуская зімняя хваля» ў Варшаве

Беларускія гурты Kowelskie Psy, Serbskiy Nozh, Sož, Prorva выступяць на фестывалі ў Варшаве, які адбудзецца ў пятніцу, 17-га студзеня, у клубе “Chmury”. Падзея мае назву «Людзі Усходу: беларуская зімняя хваля».

“Нас чакаюць выступы 4 калектываў, якія працуюць у стылі пост-панк”, – распавёў суарганізатар імпрэзы Алесь Плотка.

-На сёння гэта даволі актуальны ў свеце жанр. І вось я запрасіў калегаў сабрацца і выдаць, у тым ліку нашым польскім слухачам, дзе школа пост-панку глабальная ёсць, ёсць разуменне, такі асэнсаваны, пракамунікаваны, што ж такое за беларускі пост-панк.

Як распавёў Алесь Плотка, усе гурты прэзентуюць новы матэрыял.

Набыць квіткі можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/sozband_official/e/333190.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя