BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль «Музыка без засцярог» у Гайнаўцы

У Беларускім музеі і асяродку культуры ў Гайнаўцы прайшоў традыцыйны польска-беларускі рок-фестываль «Музыка без засцярог». Фестывалю ўжо два дзясяткі гадоў, і галоўная яго адметнасць у тым, што на адной сцэне тут выступаюць як польскія, так і беларускія рок гурты. 

Гаворыць арганізатар – Томаш Ціханюк, а таксама музыкі і госці фэсту.

– Гэта ў Польшчы адзіныя канцэрты, якія адбываюцца цыклічна ад дваццаці гадоў, дзе можна пачуць беларускі рок, беларускую музыку супольна на сцэне з польскай музыкай. І гэта было галоўнай ідэяй, каб і палякі, і беларусы сустракаліся ў рамках рок-музыкі і інтэграваліся.

– Людзі тут гэта робяць, і гэта крута. Яны паказваюць у першую чаргу, што мы не ворагі. Панк-рок – гэта рэч, якая па-за нацыянальнасцямі, галоўнае, каб ты быў чалавекам. Вось і ўсё. І пра гэта фестываль.

Гэтым разам на сцэне Мазаікарні ў будынку Беларускага музея зайгралі такія гурты як BEREK, CIĘŻKA RĘKA CHIRURGA, WANDROUNIK, NAUKA O GÓWNIE, DZIECIUKI і GARBATE ANIOŁKI.
Наступны фэст «Музыка без засцярог» пройдзе ў Гайнаўцы праз месяц – 18 кастрычніка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя