
У Беластоку з 25 па 28 ліпеня пройдзе фестываль «Падляшская актава культур». Запланавана выступленне 13 калектываў з 11 краін свету. У тым ліку з Украіны, Францыі, Харватыі, Конга і Мексікі, паведаміў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
— 25-28 ліпеня. Тыя, хто не з’язджае на вакацыі, або ўжо вярнуўся, або плануе іх на жнівень, думаю, вельмі ахвотна прыйдуць на рынак Касцюшкі ў гэтыя дні. Будзе 13 гуртоў з 11 краінаў. Як сказаў пан маршалак, гэта была такая эвалюцыя, бо спачатку гэта былі толькі тыя краіны, меншасці якіх пражывалі ў Беластоку.
Сярод польскіх выканаўцаў, якія выступяць на Падляшскай актаве культур: Sw@da x Niczos, Poleski Skład Smyczkowy, Zakopower ды Kurpie Zielone.






