BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль PRADMOVA пройдзе ў Варшаве 21–24 лістапада

Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца 21–24 лістапада у Варшаве.

Фестываль аб’ядноўвае беларускіх і польскіх інтэлектуала:ак, пісьменн:іц, амата:ак кніг і ўсіх, хто цікавіцца літаратурай. У праграме — круглыя сталы, дыскусіі, сустрэчы з аўтар:камі, публічныя чытанні і прэзентацыі новых кніг.

21 лістапада 2025, пятніца, Foksal, 11, пляцоўка А

17.00-17.15Урачыстае адкрыццё Варшаўскай праграмы VII фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
17.25-18.45Дыскусія “Наша зямля, нелюбімая намі і страшная”: Уладзімір Караткевіч і (пера)стварэнне беларускага нацыянальнага міфа” 
19.00-21.00Музычна-паэтычны канцэрт LITARANOTY

22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка А

10.00-10.50Прэзентацыя кнігі Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі” 
10.50-11.40Прэзентацыя манаграфіі Вольгі Лабачэўскай “Аброкі. Абыдзённікі: жаночыя рытуальныя практыкі”
11.40-12.20Прэзентацыя кнігі “Беларускія калыханкі” з удзелам Сержука Доўгушава
12.20-13.00“Функцыянаванне аўтаркі ў новых умовах”: сустрэча з пісьменніцай Вольгай Гапеевай
13.00-13.40Да 25-годдзя “Камуніката”: “Кожны дзень з новым героем”: “Імёны Свабоды. Частка 2”
13.40-14.40“Як і навошта чытаць “Кнігі Якуба” Вольгі Такарчук?”: размова з перакладчыцай Марынай Шодай
14.40-15.40Украінская вайна ў сучаснай літаратуры: вакол найноўшай кнігі Шчэпана Твардаха “Нуль” і яе беларускага перакладу
15.40-16.40Дыскусія “Перспектывы беларускага кнігадруку: аптымістычная і песімістычная візіі”
16.40-17.40Творчая сустрэча з Сафі Оксанен
17.50-18.30Цырымонія ўручэння Прэміі імя Карласа Шэрмана за 2023 і 2024 гады
19.00-20.20Творчая сустрэча з Сашам Філіпенкам

22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка В

11.20-12.00Прэзентацыя выдавецтва “RozUM Media “Кнігі без цэнзуры”
12.00- 12.40Прэзентацыя новых кніг філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” – Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн
12.40-13.10Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка “Human Right” з удзелам перакладчыкаў і выдаўца
13.20-14.00Прэзентацыя кнігі Дар’і Ракавай “Я/МЫ — ЭМІГРАЦЫЯ” (выдавецтва “RozUM Media”)
14.00-14.40Прэзентацыя дзіцячай анталогіі “На пухнатых лапках”, укладанне і пераклад Вольгі Гапеевай
14.40-15.20Прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава “Праспект Нежалезнасці”
16.20-17.00Сустрэча з аўтарам кнігі “Про то, как там” Генадзем Шульманам 

22 лістапада 2025, субота, Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268

11.00-11.40Прэзентацыя кнігі Віктара Якубава “Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI–пачатку XVII ст.”
11.40-13.00Дыскусія “Калі зараджаюцца нацыі ва Усходняй Еўропе?”
13.00-13.40Прэзентацыя кнігі Аляксандра Смаленчука “Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю. 2-е выданне, папраўленае і дапоўненае” (2025)
13.40-14.40Дыскусія “Як пісаць гістарычны non-fiction у 2025 годзе?”
14.40-15.40“Традыцыйная культура” ў сучасным беларускім мастацтве і літаратуры: размова Антаніны Сцябур, Вікці Удовінай і Улы Кароткага
15.40-16.40Дыскусія “Сто гадоў белкіно. Кніга, якой няма”. 
16.40-17.40Голас Пакалення Свабоды: дакументацыя гісторыі праз сведчанні і асабісты досвед удзельнікаў ключавых падзей
19.00-20.00Дыскусія “Чым ёсць для нас сёння Еўропа?”

23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка А

11.00-11.40Прэзентацыя перакладу на беларускую эсэ французскай фемінісцкай філосафкі Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся”
11.40-12.10Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне
12.10-12.50Дыскусія “Борхес і беларуская традыцыя”
12.50-13.30“Каралеўства Беларусь: інтэлектуальная гісторыя “залатога трыццацігоддзя” (1989-2019)
13.30-14.10Artist talk. Розныя пакаленні беларускай прозы
14.10-14.50Да 25-годдзя Камуніката: “Беларускі снайпер”
14.50-15.50“Ваш госпад сыплецца на рэйкі…”: эстонская лірыка і сучасныя выклікі
15.50-16.30БелКомДрук. Як коміксы (не)змянялі Беларусь 90-х
16.30-17.00“Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?” Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана “Пентаквантар” Арцёма Шуканава
17.00-17.40“Дзюна” і Беларусь: прэзентацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта
17.40-18.30“У чацвер у мяне з носа пачала расці фасоля…”: літаратура як экзістэнцыяльная кантрабанда. Сустрэча з Дамінікай Словік 

23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка В

10.30-11.50Сустрэча беларускіх выдаўцоў для заснавання Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў (івэнт па запрашэнні)
12.00-13.00Піццё гарбаты ў Краіне Цудаў. Pamyłka Zin
13.00-13.40Прэзентацыя рамана Алеся Аркуша “Запавольванне”
14.50-15.30Прэзентацыя кнігі “Па-за межамі Мроі” Аляксея Носава (выдавецтва “RozUM Media”) 
15.40-16.20“Паўстанне з сябе”. Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога”.

23 лістапада 2025, нядзеля, Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268

11.00-11.40Дыскусія “Што мы разумеем, калі кажам “беларуская кніга”?
11.40-12.10Прэзентацыя Кніжнага Магістрата
12.10-12.50Дыскусія “Аўтар vs Дызайнер” з Ігарам Юхневічам і Юліяй Шатун
12.50-13.40Прэзентацыя альманаха паэзіі “Мінская школа” (“hochroth Minsk”)
13.40-14.20Вялікая віленская сага Крысціны Сабаляўскайце: наколькі “Silva rerum” — беларускі раман? Гутарка выдаўца-гісторыка з выдаўцом-перакладчыкам
14.20-15.10Прэзентацыя акцыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Размова з Ірынай Герасімовіч
15.10-16.10Да 25-годдзя “Камуніката”: прэзентацыя перавыдання кнігі „Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду“
16.10-16.50Прэзентацыя кнігі Аксаны Гурыновіч “Raising the Curtain. Operatic Modernism in the Soviet Republics”
17.00-18.00Прэзентацыя кніг Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” і “Адзінота”

23 лістапада 2025, нядзеля, Касцёл Святога Аляксандра (plac Trzech Krzyży)

20.00Паэтычная кантата: хор, арган, паэты

24 лістапада 2025, панядзелак, Сцэна Przodownik Драматычнага тэатра (ul. Olesińska, 21)

15.00Паказ спектакля “Валізка” ад Вольных Купалаўцаў паводле Малгажаты Сікорскай-Мішчук (імпрэза па квітках)

Арганізатары