Першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ у Беластоку скончыцца 7 кастрычніка. Апошні дзень выставы будзе адкрыты для наведвальнікаў з 10-й да 15-й, калі можна яшчэ пабачыць працы беларускіх мастакоў і пазнаёміцца з аўтарамі.

Куратар фестывальнай выставы, мастак Уладзімір Грамовіч, адзначае, што SAMASIEJ стаў важнай пляцоўкай для сучасных беларускіх творцаў, якія праз відэаарт шукаюць сваю мову і сваю аўдыторыю:
– Цудоўна, лепш не можа быць. Толькі добрыя мы чулі каментары. Многія не ведалі, што ёсць такія беларускія мастакі і мастачкі. У цэлым усё вельмі пазітыўна, усім вельмі падабаецца, што праходзіць менавіта ў гэтым месцы, у фае бібліятэкі політэхнічнага ўніверсітэта. Кажуць, што ў такіх месцах рэдка штосьці такое праходзіць, менавіта сучаснае мастацтва.
Па словах Грамовіча, першы SAMASIEJ стаў паспяховай спробай стварыць адкрытую і вольную прастору для дыялогу паміж мастакамі і публікай. Плануецца, што другі фестываль SAMASIEJ у Беластоку адбудзецца праз год.
Месца правядзення: Цэнтр сучаснай адукацыі, будынак бібліятэкі Беластоцкай Палітэхнікі, вул. Zwierzyniecka 16, Беласток.
Уваход вольны.
Праграма фестывалю тут.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






