BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль „SONCAHRAJ“ крочыць па Падляшшы

This image has an empty alt attribute; its file name is img_3346-1024x768.jpg

Калі папярэднія два гады фестываль традыцыйнай беларускай культуры праводзіўся выключна ў падляшскіх вёсках, то сёлета ён стартаваў з самага цэнтра – ад Ратушы ў Беластоку на Рынку Касцюшкі. У матар’яле нашага калегі Юрыя Дзешука можна паслухаць, як там спявалі ды скакалі па-беларуску.

Фестываль ладзіць фонд «Тутака» і праводзіцца на Падляшшы трэці раз. Сёлета ён адбыўся ўжо Беластоку і Вітаве. Наперадзе ў бліжэйшыя пятніцу і суботу – Супрасль і Навасады ў гміне Міхалова. І там і там пачатак а 17-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя