BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль сучаснага свабоднага мастацтва ¿UNDERGROUND/INDEPENDENT? у Беластоку

У Беластоку пройдзе штогадовы фестываль сучаснага свабоднага мастацтва ¿UNDERGROUND/INDEPENDENT? 2025. Паказы кінастужак, выставы выяўленчага мастацтва, музычныя канцэрты, майстаркласы ды творчыя сустрэчы на тэму асабістай свабоды ды экалогіі – усё гэта будзе адбывацця цягам некалькіх фестывальных дзён.

Гаворыць – дырэктар Беластоцкага асяродка культуры Мартына Занеўская:

– Вельмі задаволены мы, што ўжо ў дваццаты раз Беластоцкі асяродак культуры ў клубе «Фама» і ў кінатэатры «Форум» будзе прымаць аматараў незалежнай культуры з розных мастацкіх галін. Нашая праграма надзвычай багатая.

Фестываль ¿UNDERGROUND/INDEPENDENT? будзе праходзіць 27 – 30 сакавіка на пляцоўках Беластоцкага асяродка культуры ў Кіно “Форум”, Клубе “Фама” і Галерэі імя Слендзінскіх.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя