BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль “Tutaka – 2024”. Другі дзень

Другі дзень фестывалю “Tutaka – 2024” быў яшчэ больш насычаны на розныя мерапрыемствы і актыўнасці. Фестываль наведалі вядомыя беларускія і польскія палітыкі. Заўтра адбудзецца трэці і заключны дзень фестывалю.

На сцэну выйшлі адны з галоўных гасцей другога фестывальнага дня — гурт “Разбітае сэрца пацана”.

Зараз на сцэну выйшлі музыкі гурта Syndrom Samazvanca. На галоўнай сцэне “Тутакі” робіцца ўсё гучней.

А вядзе сённяшні вечар беларуская актрыса Крысціна Дробыш.

На галоўнай сцэне фэста “Тутака” зайграў гурт Karlen & Co. Karlen & Co – міжнародны блэнд-рок гурт з Варшавы, што аб’ядноўвае музыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Мексікі.

Беларусы паступова збіраюцца каля галоўнай сцэны. Зусім хутка тут зайграюць Karlen & Co, Syndrom Samazvanca, Разбітае Сэрца Пацана, KOOB (Solo) & Sw@da, а таксама Sw@da x Niczos.

Імпрэзы на галоўнай сцэне фестываля “Тутака” распачынаюцца выступленнем арганізатараў, прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, а таксама прадстаўнікоў беларускай меншасці ў Польшчы.

Беларускі фолк-музыка Yaugen выступіць на фэсце “Tutaka” ў нядзелю, 14-га ліпеня. Але на падзею артыст прыехаў на дзень раней. Чаму? Распавядае музыка.

Патусіць, паглядзець, людзей паслухаць. Сёння шмат крутых музыкаў будзе граць.

РР: Хто менавіта прыцягвае тваю ўвагу?

Я яшчэ ні разу ў жывую не чуў Леру Koob Dele, яшчэ вельмі хачу паслухаць Niczos, я чуў іх, але яны заўсёды крутыя. Сёння ўвогуле вельмі добрая падборка.

РР: Ад сябе, як ад музыкі, што прапануеш слухачам, гледачам «Тутакі».

Тут добрая атмасфера. Будзе шмат чаго цікавага. Прапаную застацца да трэці день, таксама будзе шмат цікавага, я, напрыклад.

Акрамя таго, на фэсце ў нядзелю выступяць гурты Zui і Soz. Канцэртная частка пачнецца ў 20:00.

***

Беларускую батлейку прэзентавалі пад Беластокам на фэсце “Tutaka”. Імпрэзы для дзяцей былі паказаныя ў пятніцу і суботу. Пра пастаноўкі распавяла ўдзельніца падзей Марыя.

Каманда «Батлейкі» прывезла беларускія народныя казкі. Мы паказвалі традыцыйны тэатр «Лялек» і распавядалі казкі, якія вучаць пэўным мудрым рэчам, якія ім спратрэбяцца ў жыцці.

РР: Пра што менавіта.

Ну, напрыклад, мы вучылі дзяцей, што значыць крытычна мысліць, не весціся на ўсялякую прапаганду. Свой розум мець, нягледзячы на тое, што робяць астатнія. Ну і другая казачка пра тое, што ад крадзенага не пасыцееш. Таксама вучылі дзяцей сумленна зарабляць грошы.

Таксама падзеі падтрымаў Хор Вольных Беларусаў.

Ініцыятыва дапамогі палітвязням “Вольныя” далучылася да фэсту “Tutaka”.

“Гэтым разам мы зрабілі стаўку на падарункі для гасцей імпрэзы”, – распавяла каардынатарка актыўнасці Вераніка Станкевіч:

Мы далучыліся да фэсту разам з ініцыятывай «Байсол», то бок, мы зрабілі агульную актывацыю. Усё проста: вы данаціце, мы дорым вам падарункі, даём магчымасць штосьці выйграць. Максімальна ўсё цікава. Можна выйграць блёскі, можна зрабіць татуіроўку, атрымаць стыкеры, майку. Усё арганізавана, каб вы маглі зрабіць добрую справу і за гэта атрымаць штосьці класнае.

Таксама падчас фэсту “Tutaka” Вераніка правядзе міні-сустрэчу, прысвечаную бытавому менеджменту.

***

У адным з намётаў Аляксандр Чарнуха праводзіць нефармальную лекцыю “Музычная візітоўка Беларусі — гэта што? Размова пра пост-панк і не толькі”.

Святлана Ціханоўская прыбыла на “Тутаку”. Лідарка дэмакратычных сілаў сустрэлася з беларусамі.

Адукацыйная частка на сцэне “Тамака” паступова сканчваецца. Фінальным мерапрыемствам стала дыскусія “Выбары ў Беларусі 2025. Што далей?” Удзельнікамі сустрэчы сталі дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Франак Вячорка, а таксама палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Фінальнае выступленне на сцэне Беластоцкага музычнага клубу ад гурта КРАМА.

На “Тутаку” завітаў сапраўды ганаровы госць фестываля — Маляваныч. Для наведвальнікаў Аляксандр Ждановіч праводзіць майстар-клас па беларускай фанетыцы. А ў суседнім намёце праходзіць лекцыя па польскім слэнгу.

Выступленні на сцэне Беластоцкага музычнага клубу працягваюцца: зараз граюць смелыя ды правакацыйныя KurwaDziki. Адначасова на сцэне “Тамака” Ганна Маціеўская і Марыя Колесава-Гудзіліна ладзяць куток юрыдычнай дапамогі.

Каля галоўнай сцэны адбываецца кінапаказ дакументальнай стужкі “Фабрыка несвабоды”.

Сцэна Беластоцкага музычнага клубу працягвае радаваць слухачоў. Адкрыў сённяшні канцэрт Ігар Палынскі, які выступае пад псеўданімам Вожык. Надалей музычную хвалю падхапіла і працягнула Кацярына Ваданосова.

Другі фестывальны дзень паступова набірае абароты. На прыродзе спёка адчуваецца не так моцна, таму наведвальнікі “Тутакі” ў намётах не хаваюцца, а бавяць час разам на пляцоўках для адпачынку. Першыя мерапрыемствы ўжо раcпачаліся: у адным з намётаў паказваюць Батлейку, а на сцэне “Тамака” аўтарка кнігі “Камяні мусілі паляцець” Анэта Прымака-Онішк распавядае пра лёсы беларусаў Падляшша.

Анэта Прымака-Онішк і Зміцер Косцін у час сустрэчы пра беларускую нацыянальную меншасць у Польшчы. Таксама пра кніжкі Анэты: „Kamienie musiały polecieć”, “Бежанства 1915 год: забытыя ўцекачы”.

СУБОТА 13 ЛІПЕНЯ

TAMAKA

НАМЁТ 1
11:00 – 13:00 Майстар-клас па хуткім скетчынгу паводле беларускай міфалогіі ад мастачкі Таццяны Калач
13:00 – 14:30 Майстар-клас ад Маладых Еўрапейскіх Амбасадараў па праектным планаванні: як арганізаваць уласны праект і атрымаць фінансаванне
14:30 – 15:30 Тэатр лялек “Батлейка+”
15:30 – 16:30 Майстар-клас па аквагрыме  (група макс. 7 удзельнікаў)
16:30 – 18:30 Адкрытая лекцыя па польскім слэнгу ад школы Polish for Belarus
18:30 – 19:30 Нефармальная лекцыя “Музычная візітоўка Беларусі — гэта што? Размова пра пост-панк і не толькі” з Аляксандрам Чарнухам
19:30 – 20:30 Майстар-клас “Прымерым гісторыю” па традыцыйным строі ад Каці Ваданосавай

НАМЁТ 2
11:00 – 12:00 Майстар-клас па тэатральнай імправізацыі ад Тэатра “Прыехалі”
12:00 – 13:00 Майстар-клас ад BEROC «Сучасная адукацыя – магчымасці і выбар беларусаў»
13:00 – 14:30 Куток юрыдычнай дапамогі ад Ганны Маціеўскай і Марыі Колесавай-Гудзілінай
14:30 – 16:30 Трэнінг “Толькі той, хто ідзе, здужае дарогу, або Як займець упэўненасць у сабе ва ўмовах крызісу” ад псіхалагіні Алены Грыбанавай
16:30 – 18:00 Беларуская фанетыка. Майстар-клас з Аляксандрам Ждановічам. “Літаратурнае вымаўленне, хуткамоўкі, вершы”
18:00 – 19:30 Майстар-клас “Бытавы менеджмент, або чаму рабіць таблічкі не сорамна” ад Веранікі Станкевіч
19:30 – 20:30 Лекцыя пра магчымыя адукацыйныя трэкі для дзяцей ад міжнароднай білінгвальнай школы Le Sallay Dialogue

СЦЭНА TAMAKA
11:00 – 12:00 Ці бізнес беларусаў за мяжой – беларускі?
12:00 – 13:00 Палітвязні Беларусі. Што можа зрабіць дыяспара
13:00 – 14:30 Культурніцкая адукацыя. Роля і месца культуры ў адукацыйным працэсе
14:30 – 16:00 Лёсы беларусаў/ак Падляшша. Сустрэча з аўтаркай кнігі “Камяні мусілі паляцець” Анэтай Прымакай
16:00 – 17:00 Легалізацыя беларусаў у краінах ЕЗ. Парады юрыстаў
17:00 – 18:00 Паблік-ток “Ёсць ідэя! Прэзентацыя новай беларускай краўдфандынг-платформы”
18:00 – 19:30 Выбары ў Беларусі 2025. Што далей?
20:00 – 21:30 “Пугавіцы” – начны канцэрт для дзяцей і дарослых

CHILLAKA

12:00 – 14:00 Гульнятэка для дзяцей ад АБФ
13:00 – 15:00 Жывая бібліятэка ад АБФ
14:00 – 21:00 Квіз ад платформы Новая Беларусь «Беларусь Тутака» (прыз — навушнікі Air Pods Pro 2)
16:00 – 18:00 Нефармальны варштат па акцёрскім майстэрстве з Алегам Гарбузам

Ад пачатку да канца актыўнасці платформы Новая Беларусь

TUTAKA

HAMAKA

13:00 – 18:15 Акцыя салідарнасці з палітвязнямі
18:15 – 19:15 Сустрэча са Святланай Ціханоўскай
19:15 – 19:30 Завяршэнне акцыі салідарнасці з палітвязнямі

Ад пачатку да канца Аўдыякропка ад Audiobooks.by, Кніжнага возу і Kamunikat.org

INVICTUS
09:00 – 20:00 Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863″ з лакацыяй у стылі Living history “Паўстанцкі бівак”
13:00 – 14:30 Лекцыя-размова аб Паўстанні 1863-1864 гадоў

DZIEŚCI-DZIEŚCI

Месца сустрэчы ля КІРМАШУ:
11:00, 12:00, 13:00, 14:00 Майстар-клас для дзяцей па вырабе натуральнага мыла ад мылаварні 4szpaki (30хв.) (браніраванне абавязкова)

Месца сустрэчы ўсіх майстар-класаў на HAMAKA:

14:30 – 16:00 Ёга для дарослых і дзяцей
15:30 – 17:00 Квэст “TUTAKA-2024” ад АБФ
16:00 – 18:00 Дзіцячыя гульні і забавы ад фальклорнага гурта Світанак
17:00 – 19:00 Настольная гульня “Паўстанцы” ад АБФ

СЦЭНА TUTAKA
13:30 – 14:10 Спеўны сход з дзяўчатамі з Kudzieli і хлопцамі са Zhraji
15:00 – 16:30 Кінапаказ: глядзім і абмяркоўваем фільм “Фабрыка несвабоды” разам з “Сумленнымі людзьмі”
17:30 – 19:00 Кінапаказ: глядзім і абмяркоўваем серыял “Працэсы” разам з Віктарам Шукеловічам, Міхасём Зуём і Алегам Гарбузам

20:30 Афіцыйнае адкрыццё сцэны

21:00 Пачатак канцэртаў
* Karlen & Co
* Syndrom Samazvanca
* Разбітае Сэрца Пацана
* KOOB (Solo) & Sw@da
* Sw@da x Niczos

PROSTA TANCUJ!
14:00 – 18:00 BIAŁYSTOK MUSIC CLUB (line up на месцы)
01:00 DJ
* Papa Bo Selektah
* MICROBAT
Скончым з першым ці другім світаннем

KIRMAŠ – тут вы зможаце набыць вырабы рамеснікаў і крам: Ptulhu, Žuravina, Valoszka, ADE energy, PAWA, Čarnuška, Shim candles, Bioevgenika, Prułby, Modelinawithlove, Thekrama, Skaryna Press, Gooooodwood,  Kramatadeusza, Foodtruck Razem, Admietnaść, Chatka, The Krama Store,Gutenberg Publisher, А2.print, Kamunikat.org і інш.