BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль “Tutaka – 2024”. Трэці дзень

Фестываль Тутака завяршаецца выступленнямі выканаўцаў YAŪGEN, ZUI і SOŽ. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікаў фэсту засталося няшмат, на пляцоўцы Тамака пануе сяброўская атмасфера. Пасля трох насычаных дзён фестываль абуджаных TUTAKA развітваецца з беларусамі да наступнага лета. 

На сцэне Тамака прайшлі варштаты традыцыйнага танца ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.

На кніжным кірмашы можна набыць кнігі выдавецтва Skaryna press, а таксама выдаўца Рамана Цымберава.

А ў суседнім намёце — майстар-клас “Пачварыкі” ад студыі малявання АrtFamily.

У адным з намётаў ладзяцца кінапаказы. Першая прэзентацыя была прысвечана стужцы “Краіна, у якой нічога не адбываецца”, другая — дакументальнаму фільму “Беларусь 23.34”. Пасля кожнага кінапаказу праходзяць дыскусіі.

На сцэне Тамака тэатр “Прыехалі” паказваюць дзіцячы спектакль “Сумны суп”.

У адным з намётаў гатуюць і дэгустуюць крупнік. Кіруе палявой кухняй Марыя Грыц

Маляваныч правёў з маленькімі наведвальнікамі тэатралізаваную гульню, а ў намёце побач адбылася сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

***

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі па нацыяльным адраджэнні Аліна Коўшык прыняла ўдзел у фэсце “Тутака”.

“Праграма імпрэзы вельмі насычаная”, – распавяла дзеячка.

Я паспела прыняць удзел у дыскусіі, прысвечанай культуры і адукацыі. Паслухала прэзентацыю кнігі Анэты Прымак. Кніжка, якой я раней цікавілася, і вось мела шанец падпісаць у аўтаркі, пагутарыць. Прыняла таксама ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары разам са Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам і іншымі. І таксама сустрэліся з амбасадарамі і прадстаўнікамі розных еўрапейскіх краінаў.

Па словах Аліны Коўшык, фестываль “Тутака” – вельмі сучасны, але працягвае актыўна развівацца.

***

Пачынаецца трэці дзень фестывалю “Tutaka – 2024”. Азнаёмцеся з яго праграмай.

НЯДЗЕЛЯ 14 ЛІПЕНЯ

TAMAKA

НАМЁТ 1
12:00 – 13:30 Сустрэча з Уладзімірам Арловым
13:30 – 16:00 Варым крупнік з Марыяй Грыц
16:00 – 17:00 Майстар-клас “Пачварыкі” ад студыі малявання АrtFamily

НАМЁТ 2
12:30 – 14:00 Тэатральныя гульні з Маляванычам
14:00 – 15:30 Кінапаказ: глядзім і абмяркоўваем фільм “Краіна, у якой нічога не адбываецца” разам з “Сумленнымі людзьмі”
15:30 – 17:00 Кінапаказ: глядзім і абмяркоўваем фільм “Беларусь 23.34” разам з рэжысёркай Таццянай Свірэпа
17:00 – 19:00 Жывая бібліятэка ад АБФ

СЦЭНА TAMAKA
14:30 – 15:30 Спектакль “Сумны суп” ад Тэатра “Прыехалі”
17:00 – 18:00 Варштаты традыцыйнага танца ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве

20:00 Пачатак канцэртаў
YAŪGEN
ZUI
SOŽ

TUTAKA

DZIEŚCI-DZIEŚCI
Месца сустрэчы ўсіх майстар-класаў на HAMAKA:
11:00 – 12:30 Ёга для дарослых і дзяцей
14:00 – 16:00 Майстар-клас па хуткім скетчынгу паводле беларускай міфалогіі ад мастачкі Таццяны Калач
15:30 – 17.30 Настольная гульня “Паўстанцы” ад АБФ

INVICTUS
09:00 – 20:00 Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863″ з лакацыяй у стылі Living history “Паўстанцкі бівак”
13:00 – 14:30 Лекцыя-размова аб Паўстанні 1863-1864 гадоў

PROSTA TANCUJ!
13:00 – 17:00 BIAŁYSTOK MUSIC CLUB (line up на месцы)

HAMAKA
Ад пачатку да канца Аўдыякропка ад Audiobooks.by, Кніжнага возу і Kamunikat.org

KIRMAŠ – тут вы зможаце набыць вырабы рамеснікаў і крам: Ptulhu, Žuravina, Valoszka, ADE energy, PAWA, Čarnuška, Shim candles, Bioevgenika, Prułby, Modelinawithlove, Thekrama, Skaryna Press, Gooooodwood,  Kramatadeusza, Foodtruck Razem, Admietnaść, Chatka, The Krama Store,Gutenberg Publisher, А2.print, Kamunikat.org і інш.

ІНФАПУНКТ

Працуе цягам усяго фестывалю ад 10:00 да 23:00