Фестываль TUTAKA 2025 10 ліпеня адкрывае брамы! На паляне Барык (Падляшскае ваяводства) збяруцца беларусы з усяго свету, каб разам стварыць унікальную прастору культуры, салідарнасці і сустрэч.

TUTAKA — фестываль беларускай культуры і супольнасці — сёлета адзначыць пяць гадоў. З 10 па 13 ліпеня 2025 года на паляне Барык, у глыбіні падляшскіх лясоў, зноў збяруцца вольныя беларусы з усяго свету і іх сябры, каб разам ствараць прастору вольнай культуры, салідарнасці і сустрэч.
За пяць гадоў TUTAKA ператварылася ў важны пункт на мапе незалежнай беларускай культуры. У юбілейным годзе фестываль прапануе насычаную праграму:
● 2 поля для кемпінгу,
● 25 музычных канцэртаў
● футкорт і кірмаш рамеснікаў
● дакументальнае кіно і актыўнасці для дзяцей
● дыскусіі пра ідэнтычнасць, актывізм і будучыню,
● спектаклі і лекцыі
● майстар-класы і выставы
● прысутнасць НГО і грамадскіх ініцыятыў
● акцыі салідарнасці з палітвязнямі
● і інш. (падрабязная інфармацыя на www.tutakafest.org )
Фестываль разам з супольнасцю TUTAKA 2025 — гэта прастора, якую мы стварараем разам. Увесну мы запусцілісерыю адкрытых галасаванняў пад хэштэгам hałasujma_tutaka, каб даць магчымасць кожнаму стаць суарганізатарам і ўплываць на тое, якім будзе фэст. Галасаванні праходзілі ў сацсетках фестывалю і ахоплівалі: выбар музычных гуртоў і выканаўцаў;, тэмы публічных размоваў і дыскусій, ідэі для майстар-класаў, і г.д.
За час ініцыятывы мы атрымалі амаль 7000 галасоў — гэта пацвярджае: супольнасць актыўна ўключаная ў стварэнне фестывалю. Фестываль адкрыты для ўсіх — няма падзелу на «мясцовых» і«эмігрантаў». Тут можна паставіць палатку, паслухаць канцэрты, навучыцца новаму. Тут гучыць рок,фолк, панк, электо і рэп. Тут побач і дранікі, і гутаркі пра мір, будучыню, культуру.
ВАЖНА: Фестываль бясплатны (можна падтрымаць праз данаты або набыць мерч)
Больш інфармацыі пра хранаметраж, удзельнікаў, лакацыі, партнёраў і практычныя звесткі — на афіцыйнай старонцы: www.tutakafest.org.