Фестываль TUTAKA стартуе 10 ліпеня. Фэст традыцыйна пройдзе ва ўрочышчы Барык каля Гарадка пад Беластокам. Арганізатары пазіцыянуюць пяты юбілейны Фестываль TUTAKA як найбуйнейшую сустрэчу вольных беларусаў.

У гэтым годзе абяцаюць яшчэ больш актыўнасцей, канцэртаў і дыскусій. На 10 ліпеня (чацвер) прызначаны дзень заезду.
11–13 ліпеня – музыка, варштаты, спартыўныя і творчыя актыўнасці, дыскусіі, сустрэчы і, вядома, атмасфера супольнасці. Уся інфармацыя на старонцы tutakafest.org.






