BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль Tutaka ўжо праз тыдзень

12-14 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы фонд Tutaka чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным усебеларускім пікніку.

Па словах арганізатараў, яны збіраюць усё, што прапануе незалежная беларуская культура. Сёлетні трохдзённы фестываль будзе яшчэ больш маштабным: будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў, больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцяў.

Першымі ў наступную пятніцу на сцэне Tutaka зайграюць Аляксандр Памідораў, гурты luty sakavik і :B:N:.

Беларускае Радыё Рацыя