BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбыўся фестываль «Усход культуры. Іншае вымярэнне»

Сярод шэрагу іншых культурніцкіх мерапрыемстваў у Цэнтры імя Людвіка Заменгофа адбылася дыскусія пад назвай „«Магічнае» Падляшша – расчараваная гісторыя рэгіёну“. Падчас яе Паўліна Сегень, Эва Звежыньска, Анета Прымака-Онішк і госці дыскусіі абмеркавалі праблематыку мінулага, сучаснасці і будучыні Падляшша.

— Вельмі файны крок наперад у дыскусіі пра ўсе балючыя тэмы Падляшша. Пачалі ад „Магіі Падляшша“, такога тэрміну, што стаў вельмі файным маркетынгавым тэрмінам, але трошку зацямняе вельмі шмат справаў, з якімі нам тут даводзіцца сутыкацца кожны дзень.

— «Усход культуры. Іншае вымярэнне» накіраванае на праблемы. Гэта не проста яскравы фэст, дзе паказваюць, як у нас усё файна, шматкультурна. Важна разумець, як шматкультурнасць і культурная разнастайнасць працуюць у штодзённым жыцці.

— Вельмі добра, што мы наогул адкрыліся для свайго рэгіёна і ацанілі тое, што маем, бо вельмі доўга, — маю наўвеце перыяд Польскай народнай рэспублікі — , мы мелі комплексы, былі нячутныя, саромеліся гаварыць пра сябе і ўважалі сябе за найгоршых. Калі ў 90-я гады прыйшоў вецер свабоды, мы займелі голас.

РР: Тры асноўныя слупы, на якіх стаіць „Магія Падляшша“?

— Я думаю, што гэта ёсць гэтая шматкультурнасць, што гэта ёсць краса мінулай, экзатычнай культуры. Гэта мяжа краіны і экзотыка для палякаў.

Фестываль «Усход культуры. Іншае вымярэнне» праходзіць у Польшчы з 2013 года. Традыцыйна яго прымаюць самыя ўсходнія ваяводствы ў Жэшуве, Любліне і Беластоку.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя