BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль “Вершы на асфальце” пройдзе ў Варшаве 13–15 лютага

13–15 лютага 2026 года ў Варшаве адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Літаратурны форум арганізуе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Асобна ў праграме прадстаўленыя аўтары з Падляшша.

Кажа прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

– Кожны год стараемся запрашаць беларускіх літаратараў з Падляшша. І сёлета прыедуць у Варшаву Ганна Кандрацюк і Андрэй Сцепанюк, паэт і журналіст Радыё Рацыя, вядоўца праграмы «Паэтычныя роздумы». Заўсёды, канешне, бывае Яраслаў Іванюк з новымі кнігамі, якія выдае Фонд Kamunikat.org.

Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) і аб’яднае паэтаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і музыкаў з розных краін. У праграме — паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы і дыскусіі з удзелам беларускіх і замежных аўтараў.

Праграму фестываля можна прачытаць тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя