13-15 лютага ў памяшканні Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Пра гэта паведамляе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Фестываль, запачаткаваны ў 2012-м у Менску, апошнія чатыры гады праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі.
Сярод запланаваных івэнтаў — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Стральцова, дыскусіі, прэзентацыі беларускай паэзіі мінулага году, сустрэчы з літаратарамі Падляшша, замежнымі калегамі-паэтамі з Нямеччыны, Нарвегіі, Польшчы і Украіны, вечарына выпускнікоў Школы маладога пісьменніка і традыцыйная “Ноч паэзіі”. Усе тры дні падчас фестывалю “Вершы на асфальце” будзе адбывацца кірмаш беларускай кнігі.
Падрабязная праграма з’явіцца 2 лютага.






