BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Філіял Веткаўскага музея (Гомель) правядзе Вясельную этна-вечарыну

Філіял Веткаўскага музея (Гомель) 30 лістапада ладзіць Вясельную вечарыну. Традыцыйнае беларускае вяселле — гэта цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў, кожнае з каторых суправаджалася спевамі.

Фота: facebook.com/vetkamuseum

Удзельнікам свята пакажуць, якім было сапраўднае беларускае вяселле: торг за нявесту, “дзяльба каравая”, упрыгожванне елкі, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле…

Багата цікавых момантаў, звязаных з традыцыйным беларускім вяселлем, можна будзе пабачыць на этна-вечарыне.

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы запіс праз сацыяльныя сеткі.

Пачатак мерапрыемства а 16:00.

Кошт удзелу — 7 BYN (бясплатна толькі для дзяцей да 6 год, ад 6 і больш – таксама 7 BYN)

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).