BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Філіпавы пост пачынаецца

«З 28 лістапада ў праваслаўных хрысціян пачынаецца Піліпаўскі пост.

Куцця Раства Хрыстовага — паводле юліянскага календара — прыпадае на трынаццаць дзён пазней, чым у каталікоў, гэта значыць на 6 студзеня».

Здымак ілюстрацыйны

Значная частка праваслаўных вернікаў святкуе Каляды менавіта паводле юліянскага календара, то бок старога стылю ў прыходах епахіяў варшаўска-бельскай і беластоцка-гданьскай, якія знаходзяцца на Беласточчыне. Хаця ў іншых рэгіёнах Польшчы і епархіях праваслаўная царква перайшла на новы стыль і святкуе гэтак жа, як і заходнія хрысціяне.

40-дзённы пост, які называецца Філіпаўскі, даўжэйшы чым у католікаў Адвэнт. Для вернікаў, якія святкуюць рэлігійныя святы паводле юліянскага календара, яно заўсёды пачынаецца 28 лістапада, а апошнім днём з’яўляецца 6 студзеня (даты агульнага грыгарыянскага календара), які з’яўляецца вігіліяй Божага Нараджэння, або інакш Калядой або Куццёй.

Назва посту паходзіць ад імя апостала Філіпа. Пачынаецца пасля дня яго памяці. Гэты пост выконваўся ўжо ў першыя часы хрысціянства, хоць тады ён быў карацейшы (у некаторых хрысціян ён доўжыўся сем дзён). У 1166 г. яго фіксаваная дата і працягласць былі ўстаноўлены Канстанцінопальскім саборам.

Праваслаўнае духавенства падкрэслівае, што пост павінен быць перыядам павышэння набожнасці і духоўнага ўдасканалення. Яны адзначаюць, што гэта не час чакання, гэта значыць пасіўнасці, але павінен быць перыядам дынамічнай духоўнай трансфармацыі чалавека.

Праваслаўная царква рэкамендуе адмовіцца падчас посту ад мясных і малочных прадуктаў, а ў апошні тыдзень нават ад рыбы.

Аднак строгае захаванне посту на працягу ўсяго гэтага перыяду — асабістая справа вернікаў. Праваслаўныя хрысціяне напярэдадні Божага Нараджэння захоўваюць абсалютны пост. Духавенства адзначае, што духоўны пост і барацьба з грахом важнейшыя за пост цялесны.

«Паводле звестак Праваслаўнай Царквы, у Польшчы налічваецца каля 650 тысяч праваслаўных вернікаў, аднак перапіс 2021 года паказаў, што крыху больш за 150 тысяч ідэнтыфікуюць сябе з праваслаўнай верай, з іх больш за 100 тысяч жывуць на Падляшшы. У гэтым, 2024 годзе, Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква адзначае 100-годдзе аўтакефаліі, атрымання Томасу ад Усяленскага Канстанцінопальскага Патрыярха. Гэта значыць кананічнай незалежнасці мясцовай, значыць польскай Царквы».

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя