Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч пра беларускіх зняволеных журналістаў намінавалі на прэстыжную прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі. Гэтую прэмію называюць – еўрапейскім Оскарам.

Цырымонія 38‑й Еўрапейскай кінапрэміі адбудзецца 17 студзеня ў Берліне. Намінацыяй адзначана гісторыя, прысвечаная праблеме палітычна зняволеных у Беларусі.
А цяпер гэты фільм паказваюць на фестывалях: учора паказвалі ў Таліне, сёння ў Варшаве, заўтра ў Любліне.
Запрашае рэжысёрка Мара Тамковіч:
– Паказваю фільм «Пад шэрым небам», акурат той фільм, які намінавалі на ўзнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі. 21 лістапада будзе паказ у Варшаве ў музычным універсітэце Фрэдэрыка Шапэна. У суботу а 19.30 фільм можна будзе паглядзець у Любліне ў межах люблінскага кінафестывалю.
Фільм створаны пры падтрымцы Польскага інстытута кінамастацтва. Толькі дадам, што нядаўна, паўнаметражны дэбют Мары Тамковіч атрымаў яшчэ адну ўзнагароду — «Залатое сланяня» на кінафестывалі ў Сіцыліі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





