Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. На гэты раз у яго патрапіў дакументальны фільм рэжысёра Марыі Булавінскай “Лес” пра сталінскія рэпрэсіі. Рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Гомеля 29 студзеня.

У дакументальным фільме “Лес” паказана некалькі гісторый 1930-х гадоў аб сталінскіх рэпрэсіях. Адна з іх – пра гомельскага чыноўніка, які перажыў расстрэл у Навабеліцкім лесе пад Гомелем.
Па дадзеных археалагічных раскопак у 1995 году ў гэтым лесе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі савецкіх грамадзян.