
Фільм пра выбары ў Беларусі ў 2020-ым годзе і яго наступствы паказалі ва Уроцлаве. Карціна мае назву “Выпадковы прэзідэнт”, яна распавядае пра станаўленне Святланы Ціханоўскай як палітычнай дэмакратычнай лідаркі.

Меркаваннем пра твор падзяліўся крытык Генрых Мазуркевіч:
– Каштоўнасць гэтага фільма ў тым, што ён нагадвае нам, наколькі трагічная сітуацыя чалавека, які заўсёды знаходзіцца, з аднаго боку, у сваім уласным індывідуальным жыцці, у сваёй штодзённасці. З другога боку, як бы ён хацеў гэтага ці не хацеў, ён з’яўляецца часткай гісторыі, часткай месца, часткай палітыкі. Гэтага не пазбегнуць. Калі гэтыя дзве рэчы сутыкаюцца, то адбываюцца такія даволі трагічныя рэчы, якія мы бачылі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Карціна транслявалася на ангельскай мове з польскімі субтытрамі, таксама гучалі расейская і беларуская мовы.

Пасля паказу адбылася дыскусія, у якой гледачы маглі абмяняцца меркаваннямі пра карціну і палітычную сітуацыю.
Беларускае Радыё Рацыя






