BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку

У аўторак, 20 лютага, фонд TUTAKA запрашае на ўрачысты фінал ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы.

Спасылка на трансляцыю

Дата: 20 лютага. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: кавярня Беластоцкага тэатра лялек, вул. Каліноўскага, 1, Беласток. 

Сярод імпрэз — «Беларускія казкі на стужках» ад праекта «Дыяфільм live»: паказ дыяфільмаў паводле казак сучасных беларускіх літаратараў, з жывой музыкай, у аўтарскай інтэрпрэтацыі і агучцы.

Таксама ў праграме:

конкурсная частка: артыстычныя дэкламацыі твораў на беларускай мове ад фіналістаў Конкурсу; 

мора любові да роднага слова.

У склад журы сёлета ўвайшлі:

Міра Лукша — даўняя сяброўка Конкурсу, журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва»; 

Наста Кудасава — паэтка; 

Андрэй Саўчанка — актор, рэжысёр, кіраўнік Тутэйшага тэатра; 

Магдалена Таранта — акторка Вроцлаўскага сучаснага тэатра. 

У фінале прымуць удзел 26 канкурсантаў, папярэдне вылучаных журы. 

Уваход вольны!

Арганізатары