У аўторак, 24 лютага, у Беластоку пройдзе фінал V Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы. Сёлета арганізатары атрымалі каля сотні заявак з Польшчы, Беларусі, Літвы, ЗША, Ізраіля і Іспаніі. Фіналісты ўжо вызначыліся.

У журы гэтым разам – журналіст Аляксей Дзікавіцкі, рэжысёр Антон Ільін, актрыса Марыя Чыквін, журналістка Ганна Кандрацюк-Свярубская. Апроч уласна спаборніцтва дэкламатараў у праграме – лялечны спектакль “Брыдкае качаня” ў выкананні Тэатра Czrevo: гэта кранальная падляшская версія казкі Х. К. Андэрсэна, расказаная з пункту гледжання маці.
Арганізатары конкурсу: фонда «TUTAKA» і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Фінал адбудзецца 24 лютага а 17:00 на сцэне Беластоцкага тэатра лялек. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя






