BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінісаж выставы «Ales Pushkin. AFTERLIFE» ў Варшаве

У пятніцу, 30 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца фінісаж выставы «Ales Pushkin. AFTERLIFE».

Дата: 30 жніўня. Час: 19:00. Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава. 

У рамках закрыцця адбудзецца дыскусія «Art Afterlife», у якой бяруць удзел культурніцкія дзеячы і дзяячкі:

Андрэй Дурэйка (анлайн) — куратар выставы, мастак;

Аляксей Кузьміч — мастак-акцыяніст;

Піт Паўлаў — музыка гурта N.R.M., сябра Алеся Пушкіна;

Вольга Архіпава — мастацтвазнаўца, культуралагіня, куратарка, даследчыца сучаснага беларускага мастацтва;

Наталля Задзяркоўская — кіраўніца Музея Вольнай Беларусі;

Лера Лазук (анлайн) — мастачка, калега і сяброўка Алеся Пушкіна, якая не так даўно прадстаўляла яго апошнія малюнкі з турмы на выставе ў Вільні. 

Мадэратар — Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры. 

Падчас фінісажу адбудзецца прэм’ера перформанса «Партрэт № 1» тэатральнай ініцыятывы «Дзея другая». 

Аўтары — Канстанцін Мужаў, Ілля Семашкевіч і Даніла Ганчароў.

Уваход вольны.

Арганізатары