BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд Kamunikat адчыніў інтэрнэт-кнігарню

Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop! Цяпер тут можна рабіць замовы на ўсе кнігі, выдадзеныя Фондам, а таксама — на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятыў, паведамляецца на сайце Фонду.

— Гэта дасканалая магчымасць для нашых кніг трапіць да больш шырокай аўдыторыі ва ўсім свеце — кажа дырэктар Фонду Яраслаў Іванюк — Дагэтуль нашы кнігі прадаваліся ў асноўным на розных кніжных кірмашах з удзелам беларускіх незалежных выдавецтваў, а таксама падчас аўтарскіх сустрэч, арганізаваных Фондам і яго партнёрамі. Праўда, мы прадавалі таксама нашы кнігі ў Інтэрнэце, але гэта было вельмі па-партызанску… Цяпер гэта будзе больш проста, зручна і сучасна.

Варта дадаць, што з канца 2021 года фонд арганізаваў больш за сотню аўтарскіх сустрэч. У асноўным у Польшчы, але таксама ў Нямеччыне, Італіі, Літве, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.