Фонд і беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org сумесна з гісторыкам і літаратарам Уладзімірам Арловым працягваюць наведваць суполкі беларускіх дыяспар Еўропы. Так чарговыя такія сустрэчы прайшлі з беларусамі ў бельгійскім Антвэрпэне і нідэрландскім Утрэхце.
Гаворыць кіраўнік фонду Kamunikat.org – Яраслаў Іванюк.
– Так як вельмі часта цяпер гаворыцца “Беларусь там, дзе мы”, таму ўжо ад нейкага часу фонд Kamunikat.org разам з Уладзімірам Арлоаым ды іншымі беларускімі пісьменнікамі ладзіць паездкі ў розныя асяродкі беларускай дыяспары. Апошнімі днямі наведалі Бельгію і Галандыю, дзе ёсць беларускія суполкі. Мяне гэтая паездка вельмі добра ўразіла.
Акрамя гэтага яны наведалі службу і парафіяльнае свята ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне. А агулам сустрэчы з беларусамі Бельгіі і Нідэрландаў былі прымеркаваныя да 104-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя