BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд Mochnarte абвясціў конкурс на ўдзел у мастацкім праекце «Лавачка Клінтана»

Фонд Mochnarte з Падляшша, пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States, абвясціў адкрыты конкурс для двух мастакоў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў мастацка-даследчым праекце «Лавачка Клінтана», ініцыяванага мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам. Праект даследуе трансфармацыю знішчанага ў Курапатах пад Менскам помніка Біла Клінтана, які ўшаноўваў ахвяр савецкіх рэпрэсій.

Кажа дырэктар Mochnarte і гаспадар арт-сядзібы ў Махнатэ Валянцін Сельвясюк:

– Наш праект – ён трошкі шырэйшы. З аднаго боку дае самому Грамовічу магчымасць зрабіць матэрыяльны артэфакт, які будзе нагадваць гэтую лавачку, а з другога боку хочам гэта зрабіць як такі больш адкрыты праект для мастакоў, якіх цікавіць гэтая тэма. У выніку гэтага праекту з’явяцца відэа, перформанс.

Удзельнікі праекта атрымаюць уласную прастору для працы, поўную куратарскую падтрымку, удзел у публічнай праграме і магчымасць прэзентацыі праекта ў маі 2026 года.

Падача заявак адкрытая да 31 студзеня 2026 года праз фонд Mochnarte.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя