Фонд Тутака ў межах ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу для дзяцей, моладзі і дарослых збірае ад усіх жадаючых відэаролікі на беларускай мове, даўжынёй не больш за 3,5 хвіліны.

Падчас адмысловай анлайн-сустрэчы кіраўнік Фонду “Тутака” Павел Станкевіч патлумачыў дэталі:
– Па-беларуску, але не абавязкова беларускую літаратуру. Калі хтосьці знайдзе файны ўрывак, перакладзены на беларускую мова, то таксама добра. Вядома, што гам больш цікавая беларуская літаратура. Любога тэлефона з апаратам, з камерай дастаткова, каб запісаць відэа. Самае галоўнае – гэта дэкламацыя.
Найлепшыя дэкламатары выступяць на тэатральнай сцэне Беластока 21 лютага 2024 года. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
Відэа з дэкламацыямі вершаў ці прозы па-беларуску арганізатары просяць даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2024 года.
Умовы конкурсу і анкета для ўдзельнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя






