У пятніцу, 26 студзеня, у Гасцёўні Беларускай Рады культуры адкрываецца фотавыстава Міхала Анемпадыстава «Простыя рэчы», якую спадар Міхал прэзентаваў на літоўскім тыдні дызайну ў 2011 годзе.

Дата: 26 студзеня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня.
На вернісажы выступіць з прадмовай і аўтарскай літаратурнай калонкай «All the young dudes» культуролаг Максім Жбанкоў.
Выстава будзе працаваць да 4 лютага.
Будуць удзячныя за падтрымку данатам.
Арганізатары