28 сакавіка у Познані ў MAD GALLERY адкрываецца выстава«Fragile» мастачкі Цемры. Карціны экспануюцца ўпершыню ў межах гэтай выставы. А 18:00 адбудзецца перформанс «Бандаж клопату».

“Fragile” — гэта мастацкае даследаванне чалавечай прыроды, якое раскрывае глыбіню эмацыйных ран. У межах праекта створана серыя карцін, якія заклікаюць задумацца над тым, што значыць быць крохкім і як у гэтым стане можна здабыць сілу.

Гэтыя творы апавядаюць гісторыі чалавечага досведу — на іх зафіксаваны сляды крыві, бінты, сінякі і шнары. Яны фіксуюць бесперапынны працэс гаення, што выходзіць за межы звыклага часу. Кожная карціна, адзначаная ранамі, становіцца сведчаннем сталасці, нагадваючы, што жыццё — гэта не пазбяганне болю, а здольнасць прайсці праз яго. Карціны экспануюцца ўпершыню ў межах гэтай выставы.
“Fragile” – гэта магчымасць убачыць, як пасля крызісаў нараджаецца новая сіла, і зразумець, чаму
так важна гаварыць пра нашы раны — тыя, што фармуюць нас і дапамагаюць расці.

Цемра (Дар’я Сямчук, Гародня) — міждысцыплінарная мастачка, якая даследуе тэмы траўмы, памяці, ідэнтычнасці і трансфармацыі. Яе практыка заснаваная на асэнсаванні калектыўнага і індывідуальнага досведу болю, што становіцца каталізатарам мастацкага дыялогу і сімвалічным актам прызнання.
Вымушаная эміграцыя з Беларусі ў 2022 годзе яшчэ больш узмацніла ўвагу мастачкі да тэм страт, пераадолення і метамарфозы праз мастацтва.
Паводле прэс-рэлізу