BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Францішак Багушэвіч. Метафізіка першапачатку”

28 студзеня, у музеі Максіма Багдановіча ў Менску адбудзецца чарговая сустрэча “ЛабаРАторыі паэтычнай метафізікі”, прысвечаная беларускай і сусветнай традыцыі метафізічнай паэзіі / інтэлектуальнай літаратуры. Тэма сустрэчы: “Францішак Багушэвіч. Метафізіка першапачатку”.

Фота: t.me/maksim_bagdanovich

Францішак Багушэвiч – беларускi Кафка. Ён традыцыйна чытаўся (i чытаецца) як этнаграфія, бачыцца вачыма сэнтыментальна-народнiцкiмi. Космас Багушэвiча – змрочны, трагiчны, разарваны. За спінай шляхецкая цывілізацыя і выпадзенне з гісторыі. Наперадзе – незразумелы і няўтульны горад. Перад вачыма – занядбаны, хаця й родны кут, “хатка”, у якой мусіць паўставаць новая суб’ектнасць, культура, навука, заводы й універсітэты.

Як гэта ўвогуле мажліва? Адкуль з’явілася сіла, энергія? З чаго ўсё разгарнулася? Як мы бачым Багушэвіча сёння, праз амаль паўтары стагоддзі з выхаду “Дудкі беларускай”?

Мадэратар: Ігар Бабкоў

Уваходны квіток 5 рублёў.