BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Gods Tower пра еўрапейскі тур

Сенняшні госць Беларускага радыё Рацыя – Уладзіслаў Наважылаў, вакаліст гурта Gods Tower, які нядаўна скончыў свой еўрапейскі тур. Наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч гутарыць з ім пра шчырасць, камерцыйны складнік у музыцы і сапраўдны андэграўнд.

РР: Распавядізце, можа быць, для пачатку, пра свой апошні тур, пра нядаўнія канцэрты. Я ведаю, што вы былі ў Вільні, Варшаве, Беластоку, адыгралі канцэрты. Як усё прайшло, як уражанні?

Уладзіслаў Наважылаў: Можна сказаць, што атрымалася лепей, чым чакалася, бо ў нашай гісторыі заўжды важна разумець, што мы тут рэпетуем раз на два гады менавіта такімі канцэртамі. А канцэрты часта быць не могуць па дэфолту, таму што маса праблем.

Была такая небяспека, што будзем слабавата выглядаць на сцэне, трошку расчароўваць людзей, якія прыйдуць на канцэрт, але атрымалася наадварот – увесь гэты механізм са скрыпам, але адразу пачаў працаваць. І ўсё было вельмі цікава, і вельмі добра, і я задаволены. Так, было тры канцэрты – была Вільня, была Варшава, быў Беласток. І мы абмяркоўвалі гэтыя канцэрты пасля і прыйшлі да цікавай высновы, што насамрэч найбольш такі цёплы, незразумела чаму, але атрымаўся ў Беластоку. Хаця гэта такое абагульненне насамрэч, таму што ў кожнага канцэрта былі свае вялікія плюсы. Мне найбольш за ўсё спадабалася Варшава, напрыклад. Але, паразмаўляўшы, мы трохі па-іншаму вырашылі.

Напрыклад, у мяне было менш за ўсё прэтэнзій да сябе ў плане Варшавы, там я лепш за ўсё выступіў. У Вільні, і ў Беластоку ў мяне былі некаторыя маленькія праблемы, якія, я спадзяюся, ніхто не заўважыў апроч мяне, але гэта сапсавала маё ўспрыманне і атрымалася так.  

Цёплы і такі камерны канцэрт атрымаўся ў Беластоку, найбольш вялікі і моцны па ўражаннях – гэта, канешне, Варшава. А ў Вільні неяк так атрымліваецца, што і сцены дапамагаюць. Менавіта дзякуючы Вільні быў дадзены такі добры старт гэтаму, што далей усё прайшло без нейкіх прыкрасцяў.

РР: Я хацела запытацца пра назву тура End of all Times. Вы досыць стрымана, але аптымістычна выказваецеся, а чаму так названы тур?

Уладзіслаў Наважылаў: Цікавая гісторыя атрымалася, што насамрэч назва ўзнікла тады, калі я ўбачыў першыя варыянты назвы тура. Спачатку тур планавалася назваць “Золак ценю”, і мне гэтая назва не спадабалася. Бо я проста не ўбачыў у ёй нічога апроч пафасу. І дакладна ў мяне такіх момантаў у тэкстах няма. І я так падняў паўстанне і сказаў “не, гэтая назва нам не падыдзе”. І мне сказалі, каб я сказаў свой варыянт. І я сказаў амаль не задумваючыся – мы будзем называць тур End of all Times, таму што зараз вельмі такая адказная эпоха, адказны час, і мы не ведаем, чаго чакаць далей. І як мінімум гэтая назва прывабіць увагу людзей. Назва была прынята аднагалосна, бо яна цікавей. Адзіны яе недахоп тое, што яна даўгая, то бок у ёй чатыры словы. Але гэта не так страшна, чым назва, якая нічаму не адпавядае.

Цвлкам гутарка:

На стрымінгавых сэрвісах дасяжныя вядомыя і ўлюбёныя трэкі Gods Tower, а з часам, магчыма, з’явяцца і песні, якіх раней у запісу і не было.

Беларускае Радыё Рацыя