BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гайнаўка 2024” запрашае на другі фестывальны дзень

43-і Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі “Гайнаўка 2024” стартаваў у Беластоку. У першы дзень фестывалю адбыўся ўрачысты канцэрт “Трохгалоссе за мір”, выступіў зводны хор у складзе: хор “Сафія” з Украіны, хор “Mus Arietes” з Польшчы і хор “Канкордыя” Вольнай Беларусі.

Кажуць дырыжоры хораў Аляксей Шамрыцкі, Галіна Казіміроўская і Якуб Сякержыньскі:

– У нас супраца з беларусамі адбываецца ўжо напрацягу двух гадоў. Мы вельмі іх разумеем, бо ў нейкай меры мы хоры, якія страцілі Бацькаўшчыну. Палякі, гэта людзі, якія першыя падчас вайны працягнулі руку дапамогі.

– Тры краіны, тры харавыя калектывы, якія спрабуюць быць сугучнымі. Гэта таксама добры прыклад. Нам трэба рабіць нейкія намаганні, каб аб’яднацца.

– Нядоўга разам спяваем, але маем сувязь паміж сабой. Спадзяюся, што гэта пачатак далейшай супрацы.

Пра другі фестывальны дзень распавядае дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко:

– Да нас прыедзе мужчынскі хор, у якім спяваюць святары. Гэты канцэрт называецца “Харавы голас” Украіны. Гэта спецыфічны харавы голас, бо сярод гэтых святароў, ёсць тыя, якія нясуць сваю службу на фронце.

Разам з украінцамі ў другім дні фестывалю прыме ўдзел малдаўскі хор “Глорыя”, які выступіць з канцэртам “Царкоўная музыка Малдовы”. Пачатак а 17:00, у залі Падляшскай Оперы і Філармоніі па вуліцы Падлеснай.

Беларускае Радыё Рацыя