У Беластоку прайшоў Гала-канцэрт Фестывалю «Беларуская песня 2026», прысвечаны 70-годдзю Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

Падчас урачыстасці на канцэрт завітаў намеснік старшыні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка, які ўручыў спецыяльны прыз для выступоўцаў з нагоды юбілейнай даты:
– 30 гадоў я ведаю Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Яшчэ віцэ-консулам першы раз я прысутнічаў на свяце беларускай культуры ў 1996 годзе. Так што мінула 30 гадоў, у мяне таксама юбілей. У гэтым годзе БГКТ святкуе 70-годдзе. Пазней яу міністр, а перад гэтым як амбасадар я прыязджаў у Беласток на розныя юбілеі Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

Разам з іншымі ўдзельнікамі канцэрта выказаўся Дарафей Фіёнік, падкрэсліваючы значэнне такой падзеі, якой удзельнікі і гледачы чакаюць цэлы год:
Гэты фествалю з’яўляецца адной з галоўных праяваў беларускай тоеснасці Падляшша. Фенамінальная рэч. Людзі чакаюць цэлы год.
– Мы калектыў «Вянок». Сёння будзем танцаваць «Галёпачку».
– Вельмі важна. Два-тры гады не прыходзілі, былі праблемы. Гэта свята беларускай песні, свята людзей.
– Настолькі важна, што часам прапускаем сямейныя імпрэзы.
Гала-канцэрт стаў яркай завяршальнай падзеяй фестывалю «Беларуская песня 2026», у якім прынялі ўдзел выканаўцы з розных куткоў Падляшша: сольныя артысты, ансамблі і хоры, дэманструючы разнастайнасць і глыбіню мясцовых беларускіх спеўных традыцый.
Цалкам матэрыял:














Беларускае Радыё Рацыя






