BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галерэя Arsenał набыла чарговыя творы для «Калекцыі II»

З нагоды свайго 60-годдзя галерэя “Арсенал” набыла чарговыя творы для «Калекцыі II». Набыткі здзейснены, дзякуючы датацыі Міністэрства культуры ў памеры 90 тысяч злотых і з беластоцкага бюджэту ў суме 60 тысяч злотых , а таксама за ўласныя сродкі галерэі.

Тройку набытых твораў прадставіла дырэктарка галерэі “Арсенал” Моніка Шэўчык:

Для калекцыі мы набылі тры творы. Першая – калгас Ганны Гулачовай. Наступная праца — «Вялікі краявід», гэта праца Ўладзімера Буднікава, вельмі добры камэнтар сытуацыі вайны ва Ўкраіне.

Наступная праца – Янэк Сымон, і мы фактычна купілі большую частку работ Янека Сымона. Гэты твор: Чалавек з галавой сабакі. Мы купляем іх, каб падзяліцца імі, паказаць, прэзентаваць. З гэтага пункту гледжання вельмі важна, як гэтыя творы размаўляюць паміж сабой, як яны камунікуюць паміж сабой, якія наратывы, якія тэматычныя ніткі гэтыя творы ствараюць адзін з адным.

Пабачыць нованабытыя творы можна ў гэтыя выходныя ў адукацыйным пакоі Galeria Arsenał на вуліцы Адама Міцкевіча, 2, у Беластоку. Творы занесены ў «Калекцыю II» – найбуйнейшую калекцыю сучаснага мастацтва Падляшша, якая захоўваецца з пачатку 1990-х гадоў і ўключае, у тым ліку, творы аўтараў з Беларусі.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя