19 чэрвеня 101 год таму нарадзіўся чалавек, чые словы сталі голасам усёй эпохі. Пісьменнік, які не баяўся казаць праўду, нават калі яна была нязручнай. Васіль Быкаў — легенда беларускай літаратуры, салдат, які прайшоў пекла вайны, філосаф і проста цудоўны беларус, гаворыць Галіна Пазьняк, якая добра ведала пісьменніка.

– Першае, што мне прыходзіць у галаву, гэта быў незвычайна цёплы чалавек. Цеплыня і сардэчнасць да сваіх беларускіх людзей. І разам з тым гэта быў чалавек не мяккі. Ён быў вельмі цвёрды, калі вырашалася нейкае прынцыповае пытанне. Але як раз да мяне, пашчасціла так, ішла яго цеплыня заўсёды. Выказваў такую бацькоўскую турботу.
Галіна Пазьняк, як і Сяргей Навумчык, лічыць, што фактычна Васіля Быкава забіў рэжым. Гэтага вялікага чалавека не стала ў 2003 годзе, але засталіся яго кнігі, – не проза, а сведчанне, не помнікі мінуламу, а дыягназ сучаснасці.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя