BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Галоўная мэта – стварэнне архіва-музея беларускай эміграцыі”

Чым цяпер жыве Беларуская фундацыя Крэчэўскага ў ЗША? Якімі дакументамі папаўняецца архіў? Ці даступны ён толькі фізічна ў Амерыцы? У чым важнасць захавання беларускай спадчыны за тысячы кіламетраў ад Беларусі?

Валянціна Трыгубовіч

На гэтыя ды іншыя пытанні дала адказы сябра Рады дырэктараў, архівіст Валянціна Трыгубовіч:

-Калі стваралася фундацыя, я нагадаю, што яна афіцыйна паўстала ў 1959 годзе з ініцыятывы тагачаснага старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка. І мэта была пастаўлена вельмі кароценькая – стварэнне архіва-музея. І Рада БНР выступіла першым ахвярадаўцам. Грошы, якія дала на стварэнне архіва-музея беларускай эміграцыі Рада БНР, яны леглі, так бы мовіць, у падмурак наш. І мы трымаемся гэтага па сённяшні дзень. У розныя часы былі розныя праблемы, але на сёння наша галоўная мэта тая самая – стварэнне архіва-музея беларускай эміграцыі.

Беларуская фундацыя Крачэўскага  –  грамадская дабрачынная навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Складаецца з архіва, музея і бібліятэкі. Больш інфармацыі даступна на сайце belarusianfoundation.com.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя