У Беластоку працягвае працу Кніжны кірмаш. Традыцыйна на ім працуе стэнд беларускіх незалежных выдаўцоў і адмысловая пляцоўка побач з ім, дзе адбываюцца аўтограф-сесіі беларускіх пісьменнікаў. Учора сярод іншых сваю новую кнігу “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” прадстаўляла беларуская пісьменніца з Беласточчыны Ганна Кандрацюк.

Яна патлумалачыла, што кніга аб’яднала рэпартажы не толькі пра герояў, звязаных з Падляшшам:
-Цяжка сёння гаварыць, што Кастусь Каліноўскі ёсць чалавекам з Падляшша. Так, тут народжаны, але ён больш вядомы і ёсць сімвалам Беларусі. Таксама ў кніжцы ёсць вельмі шырокі рэпартаж пра гарадзенца Юрася Гуменюка. Апрача гэтага маем рэпартаж пра Алеся Пушкіна.
Сёння на Беластоцкім кніжным кірмашы адбудзецца презентацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш з удзелам аўтара прадмовы да кнігі Уладзіміра Арлова. А таксама аўтограф-сесіі Уладзіміра Арлова, Алеся Аркуша і Алеся Белага.
Беларускае Радыё Рацыя






