BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ганна Комінч: Хочам зрабіць заняткі беларускай мовы больш разнастайнымі

«Трэба рабіць сваё» – кажа настаўніца беларускай мовы з пачатковай непублічнай школы ў падляшскіх Залуках – Ганна Комінч. Разам з калегамі яна стварыла новага адукацыйнага героя – Зубраня, які дапамагае падляшскім дзецям вывучаць беларускую мову праз забаву і без прымусу.

На гэты момант ужо пабачыла свет першая папка з заданнямі для вучняў 2-5 класаў пачатковай школы, кажа настаўніца:

І мы хочам, каб гэта быў проста персанаж, які б суправаджаў дзяцей на занятках беларускай мовы. Папка гэта было найпрасцейшае, з чаго трэба было пачаць, і на што быў дарэчы запыт ў настаўнікаў беларускай мовы. Але як мне падаецца, далей трэба ісці ў нешта такое інтарактыўнае, можа нават музычнае, забаўляльнае і танцавальнае. Каб гэтыя заняткі беларускай мовы зрабіць яшчэ больш разнастайнымі.

Ганна Комінч кажа, што цяпер настаўнікам беларускай мовы на Падляшшы найперш не хапае распрацаваных заданняў для дзяцей. Праца настаўніка тут ускладнена тым, што заняткі па беларускай мове – не абавязковыя, і каб дзеці ў іх удзельнічалі, неабходна праводзіць іх цікава і захапляльна.

Беларускае Радыё Рацыя