BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадскі ландшафт Беларусі: засілле савецкай гісторыі, але пазбяганне тэмы Чарнобыля

Гасцёўня Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры ў Вільні правяла прэс-ланч і дыскусію «Стаўленне да адукацыі, ідэалогія ў гарадскім ландшафце і музеях, тэндэнцыі ў кнігавыданні і кнігаспажыванні». 

Асноўныя праблемы памяці Беларусі ў дакладзе «Гарадскі ландшафт: чыя памяць прадстаўлена ў беларускай гарадской прасторы» прадставіў гісторык Андрэй Мастыка:

памяць пра аварыю на ЧАЭС у нас толькі два помнікі – адзін у Гомелі, другі – у Магілёве. Храм Міхаіла Архангела – мемарыяльны комплекс, прысвечаны ахвярам і вёскам, якія былі знішчыныя. Помнік у Магілёве чыста ліквідатарам прысвечаны. Была вынайдзена яшчэ адна шыльда ў Гомелі, якая таксама прысвечана аднаму з ліквідатараў. Памяць вельмі рэгіянальная. Берасцейская вобласць таксама пацярпела, але там няма помніка.

Па словах гісторыка, у мемарыяльных помніках ХІХ і ХХ стагоддзя, якія стаяць на вуліцах гарадоў Беларусі, пераважаюць расейскія і савецкія наратывы ды асобы. Прынамсі амаль 83% помнікаў і шыльдаў у Беларусі прысвечаны савецкаму перыяду ў гісторыі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя