BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенскі драмтэатр адкрыў вакансіі на шмат кіраўнічых пасад

Яны апублікаваныя на сайце ўстановы. На дадзены момант ва ўстанову патрабуюцца намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці, галоўны рэжысёр, галоўны мастак, галоўны бухгалтар, мастак па святле, інжынер-энергетык, інжынер па пажарнай бяспекі, машыніст сцэны і прыбіральнік памяшканняў.

Фота: Holiday.by

Як мінімум першыя чатыры пасады – ключавыя для дзейнасці тэатра. Адсутнасць гэтых спецыялістаў можа паўплываць на яго працу.

Такая вялікая колькасць вакансій тлумачыцца некалькімі прычынамі -традыцыйна невысокімі заробкамі ў сферы культуры, кадравым дэфіцытам, які ўзнік пасля рэпрэсій апошніх гадоў, а таксама агульнай атмасферай ў тэатры.

Дырэктарам калектыву з’яўляецца палкоўнік запасу, экс-член савета рэспублікі Ігар Гедзіч. У 2020-м годзе двух акцёраў тэатра затрымалі на пратэстным мітынгу, і на знак салідарнасці трупа перапыніла спектакль. Усяго толькі за 2020-2021 гады з тэатра пад кіраўніцтвам Гедзіча было звольнена больш за 15 чалавек: сярод іх былі акцёры, рэжысёры і харэографы, многія былі вымушаныя эміграваць з краіны.