BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарэцкі: Прысуд Хаменку – гэта расправа з усім беларускім

4 сакавіка Менскі гарадскі суд вынес прысуд лідару фольк-мадэрн гурту «Палац» Алегу Хаменку, прызначыўшы яму тры гады калоніі і штраф больш за 20 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Алег Хаменка
Алег Хаменка

Абвінавачанне было вынесена за супрацу з незалежным медыя «Беларускае Радыё Рацыя». Журналіст Барыс Гарэцкі падкрэслівае значнасць Хаменкі для беларускай культуры:

– Я ведаю Алега Хаменку больш за 20 гадоў. На Радыё Рацыя мы пазнаёміліся з ім як класным вядоўцам, чалавекам неверагодна пагружаным у беларускую музыку, чалавекам, які, можна сказаць, Майсей ці Аўрам беларускай музыкі. Гэта чалавек, які ўсё сваё свядомае жыццё паклаў дзеля таго, каб беларуская музыка была.

Паводле Гарэцкага, справа Хаменкі — гэта частка шырэйшай практыкі, калі незалежныя творцы і журналісты становяцца мішэнню праз «экстрэмісцкія» артыкулы:

– Тое, што яму далі такі прысуд, гэта проста расправа. Сёння ўлада ў Беларусі распраўляецца з усім беларускім. Улада спачатку крыміналізавала медыя, а цяпер можна садзіць за краты кожнага чалавека, які з тым ці іншым недзяржаўным медыя судатыкаўся. 28 прадстаўнікоў медыя, у тым ліку і Алег Хаменка, знаходзяцца зараз за кратамі.

Алег Хаменка вядомы не толькі як лідар гурта «Палац», але і як музыкант, кампазітар, прадзюсер і педагог. Дзяяч культуры быў затрыманы ў Менску 17 чэрвеня 2025 года пасля ператрусу ў яго кватэры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя