BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Гдзе прэзідзент?» — камедыя абсурду пра сучасную ўладу

У межах Маладзёжнага фестывалю беларускай культуры KULOK будзе паказана камедыя абсурда – перфарматыўная чытанка «Гдзе прэзідзент?»

Падчас 50-хвіліннага выступу акцёры даследуюць, як персанажы з тэлевізара становяцца часткай нашага паўсядзённага жыцця.

Вольга Каралёнак
Вольга Каралёнак

Па словах аўтара і рэжысёра Вольгі Каралёнак, галоўная ідэя чытанкі «паказаць, куды можа схавацца няўгодны прэзідэнт, калі яго ніхто не шукае»:

– Я б хацела гэтае балючае пытанне задаць: што будзе калі ўсе злодзеі будуць пакараныя, калі ўсе добрыя перамгуць, дзе гэтае зло паселіцца тады? Вось гэта было маёй генеральнай мэтай. Людзі павінны праз гумар гэта ўсё праходзіць. Спадзяюся, пасмяемся з гэтых герояў.

Перфарматыўная чытанка «Гдзе прэзідзент?» адбудзецца 25 кастрычніка ў Skłot_Syrena (ул. Wilcza 30, Варшава). Пачатак а 20-й. Уваход вольны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архівa Вольгі Каралёнак.