Дзясяткі мастакоў з Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у мастацкім жыцці Польшчы. Выязджаюць на пленеры, бяруць удзел у калектыўных і ладзяць персанальныя выставы.
Мастак з Гародні Генадзь Піцко цяпер жыве ў польскім горадзе Румя і яго імя ўжо добра вядомае польскім аматарам жывапісу. Выставы мастака адбыліся ў многіх гарадах Польшчы.
5 чэрвеня яго вернісаж адкрыўся ў рэсатрацыі Truflą у Канстанціне Азёрнай пад Варшавай.

Кажа мастак Генадзь Піцко:
– Вельмі палюбіў маляваць анёлаў. Затым горад. Пачаў маляваць гарады. Першым горадам, які я стаў маляваць, была Гародня. Была нават такая выстава. Памятаю, я тады Ісуса Хрыста намаляваў, які ідзе па вуліцы Савецкай. Асноўнае, што я зараз малюю, што мне падабаецца – гэта анёлы і жанчыны. Вось як раз выстава мая адкрылася, дзе можна гэта паглядзець.
На выставе, якая будзе працаваць да 15 ліпеня, прадстаўлены 26 карцін, якія можна тут купіць.















Беларускае Радыё Рацыя






