Дзясяткі мастакоў з Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у мастацкім жыцці Польшчы. Выязджаюць на пленеры, бяруць удзел у калектыўных і ладзяць персанальныя выставы. Мастак з Гародні Генадзь Піцко цяпер жыве ў польскім горадзе Румя, яго імя ўжо добра вядомае польскім аматарам жывапісу.

Выставы мастака адбыліся ў многіх польскіх гарадах. 5 червеня яго вернісаж адрыўся ў рэсатрацыі Truflą у Канстанціне Азёрнай пад Варшавай. Сёння ён Госць Рацыі, з ім паразмаўляў Васіль Кроква.
РР: Мастакі, якія прыехалі ўжо ў ХХІ стагоддзі з Беларусі ў Польшчу: што адбываецца ў гэтай гісторыі, наколькі складана ім было прыстасавацца да тых умоваў у Польшчы, да арт-рынку на вашым прыкладзе?
Генадзь Піцко: Я ўжо меў досвед супрацоўніцтва з польскімі галерэямі. І ведаў, што калі мы прыедзем у Польшчу, я ўжо змагу сябе рэалізоўваць сам, без галерэй, наўпрост займацца рэалізацыяй сваіх работ. Былі галерэі, якія ўжо шмат гадоў куплялі мае карціны. Сказаць, што мы прыехалі на голае поле ў Польшчу, то страху не было. Было крыху хваляванне, як гэта будзе. Таму што з’ехаць з любімай Радзімы, якую ты любіш, пакідаеш сваю маці, усё, што звязана з маёй вёскай Верцялішкі, з Гародняй. Гэта дзяцінства, вёска Калеты, Сапоцкіна, усе родныя мясціны, гэтыя азёры. Для мяне гэта вельмі настальгічна. У Польшчы сёмы год для мяне складана праходзіць.
А што тычыцца непасрэдна самой працы, страху не было. Таму што шмат гадоў мае карціны карысталіся попытам і купляліся. Больш быў страх пра тое, што будзе мучыць настальгія. І ўласна восьмы год яна мяне мучае і не адпускае. І ўспаміны выбіваюць з каляіны да слёз, вельмі складана.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя