BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Герасіменка і Вакарчук, ці атрымаецца сімвалічны дуэт?

На гэтым тыдні паведамлялася, што фонд BySol паспяхова эвакуяваў з Менску Мэрыем Герасіменку. Раней спявачку асудзілі да «хатняй хіміі», бо яна летась на прыступках аднаго з менскіх бараў выканала песню ўкраінскага гурту «Океан Ельзи». Улады палічылі гэта за антываенны дэмарш.

Калаж: Showbiz 24, фота з сацсетак

Было б выдатна двум музыкам заспяваць разам, выказаў прапанову кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак. У гэтым кірунку ўжо пачалася праца.

-Размаўляем з людзьмі, якія блізкія да Вакарчука. Я вельмі спадзяюся, што будзе хоць нейкая публічная рэакцыя. І яшчэ большыя спадзяванні маю на тое, што гэта будзе рэакцыяй пазітыўнай. Мы разумеем, што беларуска-украінскія стасункі на сённяшнім этапе – вельмі складанае поле, шмат у чым міннае поле. Тым не менш, праца з нашага боку вядзецца. Будзем трымаць пальцы крыжыкам, магчыма, пачуем гэты дуэт, які будзе сімвалічным працягам і сімвалічным стартам таго, што Мэрыем пачне рабіць ужо ў вольным свеце. 

Тут, як падкрэслівае кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак – беларуская спявачка плануе развіваць сваю вакальную кар’еру. Сёння Мэрыем Герасіменка выпусціла першую песню пасля эвакуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя