BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Гэта карта нашай мары»

Ініцыятыва «Maldzis» набыла ў Польшчы рэдкі асобнік карты Беларусі 1919 года, стваральнікам якой лічыцца Аркадзь Смоліч — дзеяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння і першы прафесар геаграфіі ў БССР. Гэта першая беларускамоўная карта Беларусі, дзе пазначаныя этнічныя межы пражывання беларусаў.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы «Maldzis» Павел Мацукевіч:

-Сапраўды, выключная карта, вельмі рэдкая. З самых найкаштоўнейшых у гістарычным сэнсе артэфактаў нашай калекцыі. Першая, сапраўды першая беларускамоўная карта Беларусі. Па-другое, на гэтай карце вы бачыце Беларусь у такіх межах, у якіх больш, хутчэй за ўсё, яе не пабачыць, у этнічных межах.

За савецкім часам мапа была забароненая, бо паказвала Беларусь як незалежную дзяржаву. Да сённяшняга дня вядома толькі некалькі захаваных асобнікаў. У будучыні арыгінал карты Смоліча будзе перададзены Клічаўскаму краязнаўчаму музею ў якасці грамадскага падарунка.

Карту можна набыць на сайце выдавецтва Gutenberg у рамцы альбо з драўляным падвесам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аліны Мазавец